Аб гэтым гаворыцца ў Facebook-акаўнце USAID.
Урад ЗША праз Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) выдзеліў Беларусі $1,3 млн на процідзеянне пандэміі COVID-19.
"USAID перадае гэтыя сродкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячаму фонду ААН (ЮНІСЕФ). Фінансавая дапамога пасадзейнічае ўмацаванню нацыянальнай сістэмы аховы здароўя: рабоце лабараторый, сістэм эпіднагляду і хуткага рэагавання, а таксама павышэнню эфектыўнасці прафілактыкі, кантролю за распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19 і барацьбы з ёю",- адзначаецца ў паведамленні.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/43/52653
Текущая дата: 19.11.2024