Белорусский портал в Казахстане

Памёр кампазітар Кшыштаф Пэндэрэцкі



Польскі кампазітар і дырыжор Кшыштаф Пэндэрэцкі памёр у нядзелю ва ўзросце 86 гадоў у Кракаве. Пра гэта паведаміла кіраўніца Асацыяцыі імя Людвіга ван Бетховена і жонка музыканта Эльжбета Пэндэрэцка.

У паведамленні асацыяцыі нагадалі, што Пэндэрэцкі быў ганаровым доктарам некалькіх дзясяткаў універсітэтаў, ганаровым членам найважнейшых мастацкіх і навуковых акадэмій, а таксама ганаровым прафесарам многіх прэстыжных мастацкіх ВНУ.

"Кавалер ордэна Белага Арла (высокая дзяржаўная ўзнагарода ў Польшчы), за сваю творчасць ён быў ганараваны высокіх айчынных і замежных прэстыжных узнагарод, у тым ліку пяць разоў прэміі Grammy", - гаворыцца ў паведамленні.

Сваю першую сімфонію кампазітар напісаў у 1973 годзе. Акрамя таго, Пэндэрэцкі з`яўляецца аўтарам музыкі да фільма "Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе" Войцэха Ежы Хасан. Яго кампазіцыі таксама можна пачуць у фільмах "Ззянне" (The Shining, 1980) Стэнлі Кубрыка, "Экзарцыст" (The Exorcist, 1973) Уільяма Фрыдкіна і "Маска" (Maska, 2010) братоў Куэй.

Звязда, 29 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/44/52301
Текущая дата: 19.11.2024