Цяпер убачыць бюсты ў гонар знакамітага беларуса можна не толькі ў правінцыйным Сіані, але і ў сталіцы - Пекіне.
Помнік класіку беларускай літаратуры Янку Купалу адкрыты 9 студзеня ў Пекіне, паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды.
Аўтарства работы належыць знакамітаму кітайскаму скульптару У Вэйшаню.
У цырымоніі прынялі ўдзел палітычныя дзеячы і кітайскія дзеткі. Малыя прачыталі беларускія вершыкі.
Новая скульптура – трэці беларускі помнік у Кітаі. Да гэтага помнік Янку Купалу аўтарства беларускага скульптара Віктара Копача з’явіўся ў кітайскім горадзе Сіань правінцыі Шэнсі. Акрамя таго, у Цэнтры вывучэння Беларусі і беларускай мовы ў Цяньцзыньскім універсітэце замежных моў ёсць помнік Якубу Коласу аўтарства беларуса Сяргея Гумілёўскага.
Мінск, 8 студзеня 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/46/51240
Текущая дата: 19.11.2024