Аб гэтым паведамляе амерыканскае выданне The Hill.
Дональд Трамп падкрэсліў, што цяпер усе сусветныя лідары ўключаны ў барацьбу са змяненнем клімату. Паводле яго слоў, ЗША будуць імкнуцца дэманстраваць лідарства ў аднаўленні і вырошчванні лясоў.
Пры гэтым у 2017 годзе Дональд Трамп паведаміў пра планы ЗША выйсці з Парыжскага пагаднення па клімаце. Тады ён заявіў, што пагадненне ўскладае непразрыстыя эканамічныя абавязацельствы на бізнес і падаткаплацельшчыкаў, падрывае нацыянальную прамысловасць і вядзе да скарачэння працоўных месцаў. У лістападзе 2019 года ЗША пачалі афіцыйны працэс выхаду з Парыжскага пагаднення.
Ініцыятыва "Адзін трыльён дрэў", аб`яўленая на Сусветным эканамічным форуме, прадугледжвае пасадку каля 1 трлн дрэў ва ўсім свеце да 2030 года. На думку эколагаў, пасадка такой колькасці дрэў можа нейтралізаваць выкіды вуглякіслага газу. Ініцыятыва бярэ пачатак з кампаніі па азеляненні планеты "Пасадзіць мільярд дрэў", якая была абвешчана Праграмай ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) у 2006 годзе. У лістападзе 2007 года ЮНЕП аб`явіла, што мэта гэтай ініцыятывы, у якой прынялі ўдзел мільёны людзей, была выканана.
21 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
21 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/46/51386
Текущая дата: 19.11.2024