Белорусский портал в Казахстане

Ва Украіне абурыліся тым, што ў брытанскі дапаможнік па супрацьдзеянні экстрэмізму ўключылі іх дзяржаўны герб



Міністэрства замежных спраў Украіны звярнула ўвагу на паведамленні СМІ Вялікабрытаніі аб тым, што дзяржаўны герб Украіны "трызуб" быў уключаны ў "Даведнік па супрацьдзеянні экстрэмізму", распаўсюджаны брытанскімі праваахоўнымі органамі.

Дзяржаўны герб Украіны паходзіць з Кіеўскай Русі і з`яўляецца адным з сімвалаў адзінства ўкраінцаў. Ён шырока выкарыстоўваецца дзяржаўнымі органамі і грамадскасцю. Любая асацыяцыя Дзяржаўнага герба Украіны з экстрэмізмам абражае пачуцці мільёнаў людзей ва Украіне і за яе межамі.

У цяперашні час у ведамстве чакаюць афіцыйны каментар ад брытанскага МЗС і паліцыі, а таксама выдаленне ўкраінскага дзяржаўнага сімвала з дапаможніка.

Звязда, 21 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/46/51403
Текущая дата: 19.11.2024