Міні-серыял "Чарнобыль", створаны амерыканскім тэлеканалам HBO сумесна з брытанскай тэлесеткай Sky, атрымаў прэмію "Эмі" ў трох намінацыях. Пра гэта паведамляе тэлеканал CBS.
"Чарнобыль" удастоены прэміі як найлепшы міні-серыял, а таксама за рэжысуру і сцэнар міні-серыяла.
Усяго ён быў прадстаўлены на "Эмі" ў 19 намінацыях. Больш толькі ў "Гульні тронаў" - 32, якая атрымала прэмію як найлепшы драматычны серыял.
Звязда, 23 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/49/49950
Текущая дата: 19.11.2024