Белорусский портал в Казахстане

Гісторыя пра дзяўчынку з Беларусі ўвайшла ў топ дзіцячых кніг у Бразіліі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У Бразіліі паступіла ў продаж дзіцячая кніга "Дзяўчынка з Беларусі" папулярнай бразільскай пісьменніцы Бландзіны Франка. У пачатку года выданне ўвайшло ў штогадовы "Топ-15 дзіцячых кніг для прачытання" па версіі адной з буйнейшых штодзённых газет краіны Folha de S.Paulo.

Сюжэт дзіцячага апавядання завёў яго герояў "кудысьці паміж Друяй і Браславам". Аўтар гэтай фантастычнай гісторыі пабудавала захапляючую сюжэтную лінію, у якой шмат таямніц і загадак, а адказы на іх маленькія чытачы атрымліваюць у кожнай наступнай главе. Тайна дзяўчынкі адкрываецца толькі на апошніх старонках гэтай захапляючай гісторыі.

"Вельмі прыемна, што гісторыя прывяла герояў у Беларусь, а чытачы сталі на адзін крок бліжэй да нашай краіны і беларускай мовы. У няпросты час палітычных супрацьстаянняў,  дзіцячая літаратура застаецца светам без межаў, дзе героі спакойна могуць  апынуцца ў любым пункце Зямлі", - адзначылі ў міністэрстве.

18 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/5/73737
Текущая дата: 29.12.2024