Белорусский портал в Казахстане

Навукоўцы лічаць, што да 2050 года казуркі могуць замяніць мяса ў рацыёне чалавека



Ядомыя казуркі ўтрымліваюць вялікую колькасць бялку, антыаксідантаў і іншых карысных для чалавечага арганізма рэчываў.

Такім чынам, паведамляе навуковы часопіс Frontiers in Nutrition, мурашы, конікі і шаўкапрады ды іншыя бесхрыбетныя членістаногія жывёлы могуць стаць карыснай альтэрнатывай мясу.

У ходзе даследавання італьянскія дыетолагі выявілі, што ў цыкад, гусеніцах і матылях у два разы больш антыаксідантаў, чым у апельсінавым соку і аліўкавым алеі. Навукоўцы таксама прыйшлі да высновы, што ўжыванне казурак у ежу стане і больш экалагічна чыстай альтэрнатывай мясу. Па дадзеных часопіса, з-за жывёлагадоўлі ў атмасферу выкідваецца 14,5% усіх парніковых газаў. З павелічэннем сусветнага насельніцтва ўзрасце і патрэба ў мясе, вытворчасць якога, па словах навукоўцаў, з`яўляецца адным з асноўных фактараў глабальнага змянення клімату.

"Як мінімум 2 млрд чалавек - чвэрць усяго насельніцтва - рэгулярна ўжываюць у ежу насякомых, - прыводзіць газета The Daily Telegraph словы аднаго з даследнікаў Маўра Серафіні. - Ядомыя казуркі - выдатная крыніца бялку, поліненасычаных тлустых кіслот, мінералаў, вітамінаў і клятчаткі".

 Па прагнозах ААН, да 2050 году насельніцтва Зямлі дасягне 9,7 млрд чалавек і каб усе былі сытыя, харчавання трэба будзе ўдвая больш у параўнанні з бягучым часам.

Калі 100 г ялавічыны ўтрымліваюць 26 г пратэіну, то ў 100 г цвыркуноў або мучных чарвякоў прысутнічаюць 25 г гэтага рэчыва. Пры гэтым 1 кг кармоў дае 100 г ялавічыны, 200 г свініны, 400 г кураціны і 590 г "мяса" цвыркуна.

Звязда, 15 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/51/48731
Текущая дата: 19.11.2024