Белорусский портал в Казахстане

Мінск трапіў у топ-40 самых бяспечных гарадоў свету



Мінск трапіў у топ-40 самых бяспечных гарадоў свету па версіі сэрвісу Numbeo.

Усяго ў рэйтынгу Crime Index 2019 328 гарадоў. Самы нізкі індэкс злачыннасці і самы высокі індэкс бяспекі ў Абу-Дабі (ААЭ), гэты горад на 328-м радку.
Мінск. Свіслач. 2019. Фота М.Буланава
Далей у спісе ідуць сталіца Катара Доха і канадскі Квебек. З беларускіх гарадоў у рэйтынг увайшоў толькі Мінск, ён размясціўся на 292-й пазіцыі і трапіў у групу гарадоў з нізкім індэксам злачыннасці.

Такім чынам, беларуская сталіца ўвайшла ў топ-40 самых бяспечных гарадоў. Найбольшы індэкс злачыннасці, па версіі Numbeo, у гарадах Каракас (Венесуэла), Пітэрмарыцбург (ПАР), Порт-Морсбі (Папуа - Новая Гвінея).

18 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/51/48795
Текущая дата: 19.11.2024