Белорусский портал в Казахстане

Беларусь вырашыла называць некалькі краін па-новаму з 1 верасня



У класіфікатары па-новаму назвалі Македонію, Свазіленд, Лівію і Гаяну.

Змены ў агульнадзяржаўны класіфікатар Беларусі АКРБ 017-99 "Краіны свету" ўступяць у сілу з 1 верасня, адпаведная пастанова Дзяржстандарта было апублікавана ў аўторак.

Назвы на рускай мове, а таксама літарныя коды краін замацаваны ў агульнадзяржаўным класіфікатары. Як стала вядома ў аўторак, у яго ўнесена 14 зменаў.

Так, Свазіленд у АКРБ перайменавалі ў Эсваціні, а Рэспубліку Гаяна - у Кааператыўную рэспубліку Гаяна.

Замест Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі ў Беларусі замацоўваецца назва "Дзяржава Лівія". Нарэшце, Македонію таксама перайменавалі - цяпер яна будзе называцца "Паўночнай Македоніяй".

Нагадаем, Свазіленд вырашыў перайменавацца на пачатку 2018 года, прычынай стала блытаніна са Швейцарыяй. Македонія была вымушана перайменавацца ў Паўночную Македонію ў гэтым годзе з-за пазіцыі Грэцыі.

Мінск, 6 жніўня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/51/49122
Текущая дата: 19.11.2024