Белорусский портал в Казахстане

Альгерд Бахарэвіч выйшаў у фінал "Вялікай кнігі"



У шорт-ліст прэстыжнай расійскай прэміі Бахарэвіч трапіў з раманам "Сабакі Эўропы", які сам пераклаў на рускую мову.

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч трапіў у шорт-ліст расійскай прэміі "Вялікая кніга" са сваім раманам "Сабакі Эўропы". Спіс фіналістаў абвясцілі ў сераду, 5 чэрвеня.

Аўтар сам пераклаў кнігу на рускую мову пасля таго, як яна выйшла ў беларускім выдавецтве. Раман ужо назвалі лепшай беларускай кнігай 2017 года па версіі пісьменніцкай супольнасці.

Разам з Бахарэвічам у шорт-ліст "Вялікі кнігі" ўвайшлі Гузэль Яхіна, Раман Сенчын, Аляксей Сальнікаў, Яўген Някрасаў, Сухбат Афлатуні, Яўген Вадалазкін, Аляксандр Ганароўскі, Лінор Гаралік, Рыгор Служіцель, Вячаслаў Ставецкі, Алег Лекманаў, Міхаіл Свярдлоў і Ілля Сіманоўскі. Савет экспертаў выбіраў фіналістаў з 41 твора "доўгага спісу".

Цяпер працу з творамі пачне журы прэміі - Літаратурная акадэмія, у складзе якой пісьменнікі, дзеячы культуры і навуковыя работнікі. У чэрвені пачнецца народнае галасаванне, падчас якога любы жадаючы зможа прагаласаваць за упадабаны твор.

Нацыянальная літаратурная прэмія "Вялікая кніга" заснавана ў 2005 годзе. Аўтар, які заняў першае месца, атрымлівае 3 млн рублёў, другое - 1,5 млн рублёў, трэцяе - за 1 млн рублёў. У мінулым годзе прызавыя месцы падзялілі Марыя Сцяпанава, Аляксандр Архангельскі і Дзмітрый Быкаў.

Мінск, 5 чэрвеня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/52/48230
Текущая дата: 18.11.2024