Аб гэтым паведамілі ў панядзелак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Традыцыйна напярэдадні Новага года беларускі лідар накіроўвае віншаванні сваім калегам з розных краін свету.
"Віншаванні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, лідарам краін - партнёраў па інтэграцыйных аб`яднаннях, а таксама кіраўнікам іншых дзяржаў у розных рэгіёнах свету, кіраўнікам міжнародных і рэгіянальных арганізацый, бачным палітычным, грамадскім і рэлігійным дзеячам, прадстаўнікам навукі, культуры і дзелавых колаў краін блізкага і далёкага замежжа", - паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Лукашэнкі.
Так, прэзідэнт Беларусі павіншаваў сваіх калегаў з Азербайджана, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстана, Украіны, Арменіі, Туркменістана і шэрагу іншых дзяржаў.
Накіраваў віншаванні Лукашэнка таксама кіраўнікам Сірыі, Польшчы, ФРГ, Францыі, ЗША і іншым замежным лідарам.
У адрас Лукашэнкі таксама паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, дзяржаўных, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў.
Мінск, 31 снежня 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/57/46342
Текущая дата: 18.11.2024