Белорусский портал в Казахстане

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Сірыі амаль на Br1 млн



Пералік матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы на агульную суму Br988,79 тыс. вызначаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 12 снежня 2018 года нумар 893, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Сірыю будуць адгружаны два самазвалы і аўтобус МАЗ, трэнажоры, адзенне, абутак, мэбля, штучныя клапаны сэрца, лекавыя сродкі, сухое натуральнае малако.

Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству прамысловасці і Міністэрству транспарту і камунікацый даручана забяспечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў марскі порт Латакія ў Сірыі.

Міністэрства замежных спраў акажа садзейнічанне ў перадачы сірыйскаму боку гуманітарнай дапамогі. Міністэрству фінансаў даручана пакрыць неабходныя транспартныя, камандзіровачныя і іншыя расходы.

Акрамя таго, Мінфін выдзеліць сродкі для кампенсавання міністэрствам і ведамствам, якія забяспечылі водпуск матэрыяльных каштоўнасцей, іх цаны за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі. Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

14 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/58/46022
Текущая дата: 18.11.2024