Белорусский портал в Казахстане

Фільм "Хрусталь" не трапіў у шорт-ліст "Оскара"



Не ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў "Сабібор" расіяніна Канстанціна Хабенскага і "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы.

Беларускі мастацкі фільм "Хрусталь" не ўвайшоў у лік карцін, якія змогуць прэтэндаваць на кінапрэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове".

Амерыканская акадэмія кінамастацтваў у панядзелак вызначылася са спісам з дзевяці замежных фільмаў, якія будуць змагацца у 2019 годзе за галоўную кінаўзнагароду.

Сярод адабраных карцін няма фільма рэжысёра Дар`і Жук "Хрусталь". Не ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў "Сабібор" расіяніна Канстанціна Хабенскага і "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы.

У 2019 годзе на "Оскар" будуць прэтэндаваць:

"Вінаваты" (Данія)
"Пералётныя птушкі" (Калумбія)
"Шопліфтары" (Японія)
"Работа без аўтарства" (Германія)
"Капернаум" (Ліван)
"Айка" (Казахстан)
"Рома" (Мексіка)
"Палаючыя" (Паўднёвая Карэя)
"Халодная вайна" (Польшча)

Чарговая цырымонія ўручэння кінапрэміі "Оскар" пройдзе ў Лос-Анджэлесе 24 лютага наступнага года.

Мінск, 18 снежня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/58/46240
Текущая дата: 18.11.2024