У Вільні адкрылі скульптуру ў гонар інжынэра Рэчы Паспалітай і вынаходніка ракет Казіміра Семяновіча. Скульптуру паставілі ў сымбалічным месцы — па дарозе ў аэрапорт, каля ўнівэрсытэту імя Казіміра Семяновіча.
«Для мяне гэта было выдатнай прыгодай. Ужо даўно ў галаве круцілася думка пра Казіміра Семяновіча. Я ажыцьцявіў 368-гадовы праект — ствараючы скульптуру, я выкарыстаў чарцяжы і вынаходкі Казіміра Семяновіча», — расказаў аўтар скульптуры Ўладас Урбанавічус.
У цырымоніі ўдзельнічалі скульптар, кіраўнік унівэрсытэту імя Семяновіча, аркестар Міністэрства абароны Літвы, вайскоўцы. Прысутны на ўрачыстасьці мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус скзазаў:
«Казімір Семяновіч быў наватарам, носьбітам прагрэсу, які задаў тон і натхніў іншых людзей, удасканаліў яшчэ больш дасканалае мастацтва. Я мяркую, што гэты помнік ня толькі Казіміру Сямёнавіч, але і ўсім навукоўцам, якія служаць на карысьць краіны. Помнік у выглядзе ракеты сымбалізуе Літву, якая імкнецца ўвысь, як ракета», — сказаў мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус.
Ураджэнец беларускіх зямель Казімір Семяновіч лічыцца адным з заснавальнікаў сусьветнай ракетнай балістыкі і касманаўтыкі. На працягу стагодзьдзяў ягоны трактат «Вялікае мастацтва артылерыі» зьяўляўся ня толькі адной з найважнейшых у Эўропе навуковых прац, але і адным з найбольш запатрабаваных падручнікаў па артылерыі.
Радыё Свабода, 23 лістапада 2018
Радыё Свабода, 23 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/59/45753
Текущая дата: 18.11.2024