БРСМ і БРПА падпісалі пагадненні аб абмене і супрацоўніцтве на перыяд 2024-2029 гадоў з Саюзам маладых камуністаў Кубы.
Моладзь Беларусі і Кубы мае намер умацоўваць усебаковае ўзаемадзеянне і ўдзяляць асаблівую ўвагу эканамічным, палітычным, сацыяльным, культурным і гістарычным аспектам, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.
Гэтымі днямі ў Сочы праходзіць Сусветны фестываль моладзі. У рамках яго дзелавой праграмы Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падпісалі пагадненні аб абмене і супрацоўніцтве на перыяд 2024-2029 гадоў з Саюзам маладых камуністаў Кубы.
"Моладзевая дыпламатыя не ведае межаў - фестываль аб`яднаў моладзь з многіх краін. Аб планах на будучыню паміж беларускай і кубінскай моладдзю сведчаць стратэгічныя дакументы, падпісаныя намі, якія вызначаюць прыярытэтныя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння паміж БРСМ, БРПА і Саюзам маладых камуністаў Кубы. Бакі будуць супрацоўнічаць у фармаце афлайн і анлайн па арганізацыі праграм і праектаў рознай накіраванасці, што ўяўляюць узаемны інтарэс", - расказала Аляксандра Ганчарова.
Паводле яе слоў, бакі дамовіліся аб абменах праектамі ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый, валанцёрства, аховы навакольнага асяроддзя, лічбавай трансфармацыі і іншых, што ўяўляюць узаемны інтарэс.
У бліжэйшы час партнёры распрацуюць дарожныя карты на бягучы год з улікам шматбаковых праграм моладзевага абмену з канкрэтнымі дзеяннямі па кожным пункце.
4 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
4 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/6/72935
Текущая дата: 29.12.2024