Ніна Сінякова з Беларусі стала пераможцай Усерасійскага адкрытага конкурсу кампазітараў імя Андрэя Пятрова ў намінацыі "Сімфанічная музыка", які завяршыўся 15 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі ў аргкамітэце творчага спаборніцтва.
Пераможца атрымала найвышэйшую ацэнку журы за Канцэрт для дзвюх скрыпак з сімфанічным аркестрам. Яна заваявала і прыз глядацкіх сімпатый. Ніна Сінякова скончыла Мінскае музычнае вучылішча. Потым яна вучылася ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі і Вышэйшай школе музыкі Кёльна (Германія).
Усерасійскі адкрыты конкурс кампазітараў мае імя народнага артыста СССР Андрэя Пятрова. Ён па чарзе праводзіцца ў адной з дзвюх намінацый: "Сімфанічная музыка" і "Эстрадная песня і эстрадны раманс".
Пераможца ўзнагароджваецца грашовай прэміяй у памеры 250 тыс. расійскіх рублёў.
Журы конкурсу ў бягучым годзе ўзначаліла народная артыстка Азербайджана Франгіз Алдызадэ. У яго склад увайшлі таксама кампазітары Леанід Дзясятнікаў, Павел Карманаў, Аляксандр Кнайфель, Аляксандр Радвіловіч, Настасся Хрушчова, Дзмітрый Янаў-Яноўскі і дырыжор Фёдар Ляднёў.
16 кастрычніка 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/60/45382
Текущая дата: 18.11.2024