Рашэнне прынята ў Маскве на пазачарговым пасяджэнні генеральнай асамблеі і прэзідыума ЕАКТП, паведаміла прэс-служба канфедэрацыі.
Беларускі кампазітар Алег Молчан абраны прэзідэнтам Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў
Генеральным сакратаром канфедэрацыі пераабраны Андрэй Крычаўскі, генеральны дырэктар Расійскага саюза праваўладальнікаў і Усерасійскай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, старшыня савета дырэктараў Расійскага аўтарскага таварыства. У склад прэзідыума ўвайшла заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева.
Алег Молчан — аўтар шматлікіх хітоў, якія праславілі групу "Песняры" і іншых папулярных артыстаў. "На самой справе я займаюся аўтарскім правам даўно, мне не прывыкаць. Я быў першым аўтарам у Рэспубліцы Беларусь, хто выйграў у судзе справу супраць нядобрасумленнага карыстальніка аб`ектаў аўтарскага права", — заявіў у прывітальным слове Молчан.
"Прыярытэтнай задачай я бачу развіццё інфармацыйнага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі нацыянальных сфер інтэлектуальнай уласнасці: трэба апавясціць, расказаць пра сябе, зацікавіць сваёй арганізацыяй і ўводзіць праактыўных прадстаўнікоў профільнай супольнасці ў поле дзейнасці. Другое — гэта практычная работа: неабходна прыцягваць лепшых прадстаўнікоў, нацыянальных экспертаў да выканання агульных задач і мэтаў, якія ЕАКТП ставіць перад сабой", — сказаў кампазітар.
Прэзідэнт канфедэрацыі адзначыў, што яго дзейнасць на новай пасадзе будзе накіравана на пашырэнне тэрытарыяльнай прысутнасці ЕАКТП і ўдасканаленне механізмаў, якія дазваляюць забяспечыць павелічэнне збораў i выплат арганізацыямі — членамі канфедэрацыі, куды ўваходзяць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія.
Еўразійская канфедэрацыя таварыстваў праваўладальнікаў (ЕАКТП) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, у склад якой уваходзяць вядучыя нацыянальныя таварыствы, што займаюцца ўпраўленнем рознымі катэгорыямі аўтарскіх і/або сумежных правоў у краінах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза, СНД, краінах БРІКС і іншых краінах.
У чэрвені канфедэрацыя стала асацыяваным членам Міжнароднай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў і кампазітараў (CISAC), якая аб`ядноўвае 239 арганізацый па калектыўным кіраванні аўтарскімі і сумежнымі правамі з 121 краіны.
БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2018
Мінск, 4 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/66/44089
Текущая дата: 18.11.2024