Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў народ Беларусі са 100-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі.
"У 100-ю гадавіну гэтай падзеі ўсім беларусам, з якімі польскі народ аб`ядноўвае агульная гісторыя і культура, перадаю сардэчныя пажаданні дабрабыту і поспехаў у развіцці іх радзімы", — напісаў Дуда ў паведамленні, якое публікуе канцылярыя польскага прэзідэнта.
Дуда звярнуў увагу на тое, што юбілей абвяшчэння незалежнасці БНР адзначаюць дэмакратычныя колы, улады ў святкаванні не ўдзельнічаюць. Прэзідэнт Польшчы таксама адзначыў, што ўлады не дазволілі вулічнае шэсце ў Мінску, на чым настойвала частка апазіцыі. У выніку апошнімі днямі былі затрыманыя і прыгавораныя да арыштаў апазіцыйныя палітыкі і актывісты. У паведамленні, у прыватнасці, згадваюцца Уладзімір Някляеў і Вячаслаў Сіўчык.
Прэзідэнт Польшчы таксама нагадаў, што і год таму падчас вулічных акцый у Дзень Волі ў Беларусі былі затрыманыя некалькі сотняў чалавек.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2018
Мінск, 25 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/71/42937
Текущая дата: 18.11.2024