Белорусский портал в Казахстане

На Беласточчыне прайшлі паніхіды ў памяць аб забітых беларусах



Сёлета мінулі 72 гады, калі з рук польскага ўзброенага падпольля загінулі дзясяткі праваслаўных беларусаў.

Напрыканцы студзеня й на пачатку лютага 1946 году атрад польскіх партызанаў пад камандаваньнем капітана Рамуальда Райса псэўданім «Буры» правёў пацыфікацыю беларускіх вёсак Зані, Заляшаны, Шпакі, Канцавізна й Волька Выганоўская.

«Буры» адказны таксама за сьмерць 30 фурманаў, якія былі забітыя ў лесе каля вёскі Пухалы Старэ.

Сёньня па ініцыятыве айца Марэка Якімюка ў Занях і Шпаках прайшлі памінальныя паніхіды за супакой душ загінулых жыхароў гэтых вёсках.

Польскае Радыё, 4 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/73/42418
Текущая дата: 18.11.2024