Белорусский портал в Казахстане

Беларускія кнігі будуць перададзены членам японскай імператарскай сям`і



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Пасольству Беларусі ў Японіі перададзены больш за 100 кніг беларускіх выдавецтваў. Яны будуць прадстаўлены на першым беларуска-японскім эканамічным форуме, які пройдзе ў маі 2018 года ў гарадах Токіа, Осака, Іакагама.

"Частка кніг будзе перададзена членам імператарскай сям`і", - адзначылі ў Мінінфарме. Акрамя таго, кнігі будуць дэманстравацца на мерапрыемствах, прысвечаных беларускай культуры і традыцыям.

Як адзначылі ў міністэрстве, гэта павінна пасадзейнічаць інтэнсіфікацыі беларуска-японскіх адносін, у тым ліку ў сферы папулярызацыі кніг і альбомаў аб Беларусі і Японіі.

5 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/75/42029
Текущая дата: 18.11.2024