Карціна Элема Клімава ўваходзіць у мноства спісаў лепшых фільмаў у гісторыі чалавецтва.
Беларускі фільм "Ідзі і глядзі", зняты ў 1985 годзе, узнагародзілі на 74-м Венецыянскім кінафестывалі ў намінацыі "Венецыянская класіка".
Венецыянскі кінафестываль — адзін з самых прэстыжных сучасных кінаглядаў у свеце. Пераможцам 74-га фестывалю стала карціна "Мама!" Дарэна Аранофскі, якая выходзіць у беларускі пракат ужо 14 верасня.
Узнагародзілі на Венецыянскім кінафестывалі і беларускі фільм.
Карціна "Ідзі і глядзі", знятая Элемам Клімавым па сцэнары Алеся Адамовіча, атрымала прыз як "Венецыянская класіка". Сама стужка выйшла яшчэ ў 1985 годзе і ўваходзіць у мноства рэйтынгаў лепшых фільмаў у свеце.

Канкурэнтамі фільма Клімава былі працы іншых сусветных майстроў кіно — Бернарда Берталучы і Стывена Спілберга.
Сюжэт "Ідзі і глядзі" разгортваецца ў 1943 годзе ў Беларусі. Стужка атрымала Дзяржпрэмію СССР і мноства іншых узнагарод. У гэтым годзе ў Венецыі паказвалі яе адрэстаўраваную версію.
Мінск, 10 верасня 2017
Sputnik
Мінск, 10 верасня 2017
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/78/40727
Текущая дата: 18.11.2024