Белорусский портал в Казахстане

Буйны фармзавод з беларускімі інвестыцыямі пабудуюць у Азербайджане



Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў пасол Беларусі ў Азербайджане Генадзь Ахрамовіч.

У Азербайджане будзе пабудавана вялікае фармацэўтычнае прадпрыемства з беларускімі інвестыцыямі.

Паводле слоў пасла, гэта прадпрыемства забяспечыць азербайджанскі рынак самымі сучаснымі высокатэхналагічнымі медыцынскімі прэпаратамі.

"У першую чаргу размова ідзе аб вытворчасці анкалагічных прэпаратаў", - дадаў ён. Генадзь Ахрамовіч адзначыў, што таксама можа быць наладжаны экспарт вырабляемай на прадпрыемстве прадукцыі ў трэція краіны.

27 снежня 2018, Баку
БЕЛТА - Trend

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/1/46256
Текущая дата: 19.05.2024