Белорусский портал в Казахстане

ЗША выдзелілі Беларусі $1,7 млн на барацьбу з COVID-19



Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Фінансавая дапамога прызначана для сферы аховы здароўя, у тым ліку для падрыхтоўкі лабараторных сістэм, актывізацыі выяўлення выпадкаў заражэння каранавірусам, узмацнення эпідэміялагічнага нагляду і іншых мерапрыемстваў.

ЗША ў сувязі з пандэміяй таксама выдзелілі сродкі шэрагу краін Еўропы, Афрыкі, Азіі, Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

21 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/1/53629
Текущая дата: 01.05.2024