Таксама ліквідавалі тры наркамагазіны.
«Жанат Эліманаў праінфармаваў аб тым, што па выніках спецаперацыі з удзелам фінразведак Казахстана, Беларусі і Расіі закрыты тры маштабныя „наркашопы“ і затрымана 35 наркадылераў», — гаворыцца ў паведамленні Акорды.
Эліманаў таксама паведаміў, што рэалізацыя мерапрыемстваў комплекснага плана па супрацьдзеянні ценявой эканоміцы на 2023-2025 гады дазволіла знізіць яе ўзровень у Казахстане на 1,3%. Так, па выніках дзейнасці агенцтва завершана расследаванне 1312 крымінальных спраў; распачата 20 дасудовых расследаванняў у дачыненні да арганізаваных злачынных груп і 1 - па транснацыянальнай групе; ліквідавана 42 фінансавыя піраміды; заблакавана каля 15 тыс. сайтаў і акаўнтаў, якія рэкламуюць ашуканскія схемы; спынена дзейнасць 1787 юрыдычных асоб, якія здзяйснялі фіктыўныя фінансавыя аперацыі і здзелкі; заблакаваны 1,2 тыс. спроб пералічэння сродкаў на рахункі тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый.
Звязда, 8 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/1/76760
Текущая дата: 11.01.2025