Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна прапанаваў у сацсетцы Х разгледзець магчымасць забароны сэрвісу TikTok у Еўропе ўслед за спыненнем работы гэтай папулярнай платформы ў ЗША.
Па словах кіраўніка МЗС балтыйскай краины, «TikTok распаўсюджвае дэзінфармацыю». Акрамя таго, сэрвіс выкарыстоўваецца для «маніпуляцый выбарамі».
«У дадатак да ўсяго, яго вялізны збор дадзеных, як вядома, уяўляе сур`ёзную пагрозу бяспецы. Забарона TikTok павінна быць разгледжана і ў Еўропе», - напісаў Цахкна.
19 студзеня TikTok заблакавалі ў ЗША пасля забароны амерыканскіх уладаў. Сэрвіс знік з крам AppStore або Google Play, а пры спробе зайсці ў сам дадатак з`яўляецца аб`ява: «Закон, які забараняе TikTok, уступіў у сілу ў ЗША. Нажаль, гэта азначае, што вы пакуль не можаце карыстацца TikTok». Амерыканскія карыстальнікі адзначаюць, што абыйсці блакаванне вельмі складана - змена IP-адрасы не дапамагае, бо абмежаванне дзейнічае не толькі па месцазнаходжанні, але і па краіне ўстройства.
17 студзеня 2025 года Вярхоўны суд ЗША пацвердзіў законнасць забароны на выкарыстанне дадатку TikTok у ЗША, калі кітайская кампанія ByteDance не прадасць яго амерыканскім уладальнікам. У заяве суда адзначалася, што калі да 19 студзеня амерыканскае падраздзяленне не будзе прададзена, то з гэтай даты TikTok заблакуюць у ЗША.
Раней блакоўка TikTok у ЗША прывяла да адключэння сэрвісу і ў многіх карыстальнікаў у Еўропе, у прыватнасці, у Расіі.
Звязда, 19 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/1/76843
Текущая дата: 20.01.2025