Стала вядома новая схема крадзяжу Тэлеграм-акаўнта. Аб гэтым паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
«Агульны кантакт дадасць вас у групу на некалькі дзясяткаў чалавек. Там папросяць аб простым: прагаласаваць за арганізатара чата ў конкурсе. Для гэтага трэба будзе перайсці па іншай спасылцы. І калі ў вашага акаўнта не будзе падключаная двухфактарная аўтэнтыфікацыя, аферысты атрымаюць да яго доступ, а вас саміх выкінуць з дадатку», — распавялі ў ГУУС.
Далей зламыснікі могуць дзейнічаць па розных схемах: нехта зробіць кантактам ахвяры рассылку «дай у доўг на некалькі гадзін», а нехта зноў створыць падобныя «конкурсныя» гутаркі.
«Каб падлучыць падвойную праверку, зайдзіце ў „Налады“ праз свой акаўнт у Тэлеграм. Затым абярыце раздзел „Канфідэнцыяльнасць“, пасля — „Воблачны пароль“. Тут усталюеце пароль, які прыкладанне запытае пры ўваходзе з новай прылады», — парэкамендавалі праваахоўнікі.
Звязда, 23 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/10/73294
Текущая дата: 29.12.2024