Белорусский портал в Казахстане

Цяпер усё больш краін выкарыстоўваюць канфлікт ва Украіне для абагачэння і пераўзбраення сваёй арміі



Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся расійскі палітолаг Аляксандр Асафаў.

Палітолаг пракаментаваў нядаўнюю заяву саветніка кіраўніка Офіса Зяленскага Міхаіла Падалякі, які лічыць, што Захад павінен паставіць усю існуючую зброю Украіне.

"Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украіны будзе трымаць градус рыторыкі максімальным. Таму што на Захадзе ёсць стомленасць. Мы бачым, як яна канверсуецца з паставак у абяцанні. Французы цалкам перагледзелі логіку паставак з дапамогі на фінансавую аснову. Усё, што едзе ва Украіну цяпер, так ці інакш каштуе ці будзе каштаваць Украіне грошай. Французскі міністр абароны, калі месяц таму прыязджаў у Кіеў, сказаў, што для Украіны будзе адкрыты фонд, куды нейкім чынам будуць трапляць грошы. І на гэтыя грошы яны змогуць купляць у Францыі зброю", - адзначыў Аляксандр Асафаў.

Палітолаг дадаў, што ўкраінскі канфлікт многія краіны выкарыстоўваюць або для пераўзбраення ўласнай арміі, або для абагачэння шляхам продажу боепрыпасаў і аказання паслуг па мадэрнізацыі савецкай ваеннай тэхнікі.

"Цяпер на Захадзе жывуць у логіцы атрымання фінансавага прыбытку. Таму адстаўлены цяпер Арастовіч, Падаляк, Кулеба і іх шэф Зяленскі будуць спяваць адну простую песню: дайце нам усё. Я не ставіўся бы да іх слоў як да трансляцыі якой-небудзь дзяржаўнай пазіцыі. Яны і самі заяўляюць, што займаюцца публічнай дэзынфармацыяй, таму што гэта садзейнічае поспеху УСУ на лініі баявога сутыкнення", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Асафаў.



14 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/18/68399
Текущая дата: 05.07.2024