Белорусский портал в Казахстане

Цэны на яйкі і збожжавыя ў ЕС выраслі ў 2022 годзе больш як на 40 працэнтаў



Цэны на яйкі і збожжавыя ў краінах Еўрапейскага саюза выраслі ў мінулым годзе больш як на 40 працэнтаў, паведамляе еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат.

Адзначаецца, што ў цэлым цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Еўрасаюзе ў мінулым годзе выраслі на 24 працэнты. Больш за ўсё падаражэлі збожжавыя (45 працэнтаў), яйкі (43 працэнты), а таксама малочная прадукцыя (31 працэнт). У той жа час фрукты сталі таннейшымі на 3 працэнты.

Згодна з інфармацыі Еўрастата, асноўнымі прычынамі росту цэн на прадукты харчавання з`яўляюцца канфлікт ва Украіне і моцная засуха, якая ахапіла ў 2022 годзе многія рэгіёны свету.

12 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/19/67917
Текущая дата: 05.07.2024