Белорусский портал в Казахстане

Маск заявіў, што ШІ можа прывесці да гібелі чалавецтва з магчымасцю да 20%



Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск заявіў, што развіццё штучнага інтэлекту (ШІ) можа прывесці да гібелі чалавецтва з верагоднасцю да 20%.

Маск, выступаючы на канферэнцыі ў Лос-Анджэлесе, прысвечанай штучнаму інтэлекту, заявіў, што ёсць верагоднасць таго, што ШІ прывядзе да гібелі чалавецтва. Паводле яго слоў, ён можа пагадзіцца з ацэнкай першапраходцы ў галіне штучнага інтэлекту вучонага Джэфры Хінтана, што магчымасць такога зыходу складае каля 10-20%.

Пры гэтым амерыканскі прадпрымальнік падкрэсліў, што магчымасць пазітыўнага сцэнарыя большая, чым негатыўнага.

Звязда, 2 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/2/73544
Текущая дата: 18.05.2024