Белорусский портал в Казахстане

У Германіі заявілі, што эканоміку Расіі не ўдасца паставіць на калені і ў 2023 годзе



Эканоміка Расійскай Федэрацыі, нягледзячы на санкцыйны ціск, добра сябе паказвае. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным на сайце нямецкай радыёстанцыі Deutschlandfunk.

У артыкуле гаворыцца, што раней эксперты ў ЕC і ЗША рабілі негатыўныя прагнозы для эканомікі РФ. Аднак яны сябе не апраўдалі.

«Усе прагнозы сыходзяцца на тым, што і ў 2023 годзе санкцыі не паставяць на калені расійскую эканоміку», — піша Deutschlandfunk.

У артыкуле аналізуюцца розныя фактары, якія спрыялі ўстойлівасці расійскай эканомікі. Перш за ўсё гэта рост цэн на энергарэсурсы, які назіраўся ў гэтым годзе. Дзякуючы гэтаму, нягледзячы на зніжэнне экспарту, Расія змагла павялічыць свае даходы.

Таксама станоўча адбіўся на эканоміцы той факт, што многія замежныя кампаніі ўсё ж не сышлі з расійскага рынку. Яшчэ адным спрыяльным фактарам стала ўвядзенне паралельнага імпарту і своечасовы пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Гэта дазволіла пазбегнуць дэфіцыту тавараў у Расіі.

Звязда, 29 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/20/67717
Текущая дата: 08.07.2024