У ЗША збанкрутаваў адзін з найбуйнейшых у краіне банкаў Silicon Valley. Пра гэта паведамляе Дэпартамент фінансавай абароны штата Каліфорнія.
Як адзначае тэлеканал CNN, гэта самае буйное банкруцтва банка ў Амерыцы з часоў фінансавага крызісу 2008 года. Адзін з вядучых крэдытораў прадпрыемстваў Крамянёвай даліны згалеў менш чым за двое сутак. У чацвер Silicon Valley абвясціў аб здзяйсненні няўдалай аперацыі з каштоўнымі паперамі і дадатковым выпуску для кампенсацыі страт акцый на $2,25 млрд.
У сваю чаргу кансалтынгавыя агенцтва рэкамендавалі ўкладчыкам здымаць свае сродкі з рахункаў банка, што выклікала рэзкае скарачэнне ліквіднасці. У пятніцу раніцай адток капіталу настолькі паскорыўся, што рэгулятар быў вымушаны абвясціць аб банкруцтве фінансавай установы.
Звязда, 11 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/20/68659
Текущая дата: 05.11.2024