Энергетычны крызіс у Германіі можа стаць прычынай закрыцця бальніц у краіне ў самым хуткім часе. Так заявіў міністр аховы здароўя Германіі Карл Лаутербах паведамляе канал ARD.
Яшчэ адной прычынай падобнага развіцця падзей кіраўнік профільнага ведамства назваў высокі тэмп інфляцыі ў краіне. Карл Лаутербах адзначыў, што калі рэакцыя на сітуацыю, якая склалася не рушыць услед і не будзе дастаткова рашучай, то ліквідацыя медыцынскіх стацыянараў будзе непазбежнай. Усяго, па інфармацыі ведамства, у Германіі функцыянуюць каля 1,9 тыс. бальніц, іх ложкавы фонд — 490 тыс.
Звязда, 16 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/26/66805
Текущая дата: 26.11.2024