Белорусский портал в Казахстане

WhatsApp ператвораць у сацсетку



Распрацоўшчыкі мессенджера WhatsApp абвясцілі аб сваіх планах па ўкараненні супольнасцяў — функцыі для аб’яднання груп з падобнымі інтарэсамі.

Супольнасць у WhatsApp гэта, па сутнасці, набор груп.

Карыстальнікі могуць ствараць супольнасці, а адміністратары супольнасці змогуць кіраваць групамі ўнутры і адпраўляць паведамленні ўсім групам адначасова. Асобныя чаты, звязаныя з гэтай групай, могуць працягвацца ў ёй.

Супольнасці будуць падтрымліваць скразное шыфраванне. Пакуль у WhatsApp не будуць дадаваць магчымасць пошуку і выяўлення новых супольнасцяў, што ёсць у іншых месенджарах. 

Распрацоўшчыкі абмяжуюць магчымасць перасылкі паведамленняў, каб паменшыць распаўсюджванне дэзінфармацыі ў групах супольнасці.

Новая функцыя стане даступная на гэтым тыдні для невялікай колькасці тэстараў па ўсім свеце. Пазней супольнасці WhatsApp стануць даступныя для ўсіх.

Звязда, 16 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/28/64598
Текущая дата: 06.10.2024