Асноўныя работы па будаўніцтве агароджы на літоўска-беларускай граніцы завершаны. Аб гэтым заявілі ў кампаніі EPSO-G, якая займалася рэалізацыяй праекта будаўніцтва.
Паводле даных EPSO-G, даўжыня канструкцыі склала 502 км. Асноўныя работы завяршыліся, аднак у бліжэйшы час яшчэ плануецца ўстараніць некаторыя дэфекты.
Рашэнне аб будаўніцтве агароджы было прынята летам 2021 года. Літоўскія ўлады спадзяваліся з дапамогай гэтай канструкцыі спыніць бежанцаў, якія спрабавалі праз Літву трапіць у больш паспяховыя краіны Еўрасаюза.
Кошт работ склаў 152 млн еўра. Ва ўрадзе Літвы раней заяўлялі, што агароджа на граніцы будуецца ў крэдыт.
Першапачаткова Вільнюс разлічваў пабудаваць агароджу за кошт фінансавай дапамогі ад Еўрасаюза, аднак у Бруселі адмовіліся выдзяляць грошы на гэтыя мэты. У прыватнасці, у Бруселі заявілі, што асноўная частка краін ЕС не згодна фінансаваць узвядзенне агароджаў у краінах супольніцтва. У Еўракамісіі таксама выказалі нязгоду з разваротам бежанцаў літоўскімі пагранічнікамі, а таксама выцясненнем людзей на тэрыторыю Беларусі. У Бруселі заявілі аб неабходнасці прадаставіць бежанцам гуманітарную дапамогу.
Дзеянні літоўскіх улад у адносінах да бежанцаў таксама крытыкавалі ва Упраўленні вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ), у агенцтве Еўрасаюза па кантролі знешніх граніц Frontex. Спыніць жорсткія адносіны да бежанцаў літоўскія ўлады заклікалі міжнародныя праваахоўныя арганізацыі, такія як Amnesty International. Не заставаліся абыякавымі і літоўскія праваабаронцы. Так, Служба кантралёраў Сейма Літвы заявіла, што адносіны літоўскіх улад да бежанцаў зневажаюць чалавечую годнасць.
Звязда, 29 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/28/66312
Текущая дата: 26.11.2024