Белорусский портал в Казахстане

"Мы вельмі ганарымся гэтым". Кубінскі дэпутат аб рэгістрацыі вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі



Кубінская дэлегацыя знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Беларусь з 24 ліпеня.

28-га ліпеня ў Палаце прадстаўнікоў праходзіць сустрэча беларускіх дэпутатаў з дэлегацыяй Дзяржаўнага цэнтра па кантролі медыкаментаў, абсталявання і медыцынскіх прыбораў Рэспублікі Куба і інстытута вакцын "Фінлі" на чале з распрацоўшчыкам кубінскай вакцыны ад COVID-19, дэпутатам Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы, Героем Рэспублікі Куба Вісэнтам Гільерма Берэс Бенкома,.

Падчас сустрэчы абмяркоўваюцца перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў медыцынскай сферы, у прыватнасці, магчымасць прымянення ў Беларусі кубінскіх вакцын ад COVID-19 Soberana і Soberana Plus.

"У нас ёсць досвед выкарыстання вакцын для дзяцей, таму нам было лёгка распаўсюдзіць вакцыны супраць COVID-19 на дзяцей. Мы першая краіна ў свеце, якая вакцынавала ўсіх дзяцей. І перад пачаткам школы ўсе кубінскія дзеці былі вакцынаваны. У нас, сапраўды, гэта прайшло паспяхова і хваля амікрона была вельмі слабай", - сказаў Вісэнтэ Гільерма Берэс Бенкома.

Ён нагадаў, што 27 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана кубінская вакцына супраць COVID-19 Soberana Plus, якая вырабляецца інстытутам вакцын "Фінлі". "Мы вельмі ганарымся гэтым і гатовы падзяліць нашы поспехі з Беларуссю", - адзначыў дэпутат.

Кубінскі госць высока ацаніў узровень беларускай медыцыны. "Учора мы былі ў цэнтры "Маці і дзіця". Тое, што я ўбачыў, на мяне сапраўды зрабіла вельмі моцнае ўражанне", - дадаў ён.
Таксама будуць абмеркаваны пытанні ліцэнзавання беларускіх лекавых прэпаратаў на Кубе з магчымасцю іх рэалізацыі ў тым ліку на рынках краін Лацінскай Амерыкі. Акрамя таго, плануецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, а таксама сумеснага процідзеяння спробам націску і ўмяшання ЗША і іх сатэлітаў ва ўнутраныя справы Беларусі і Кубы.

Кубінская дэлегацыя знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Беларусь з 24 ліпеня. За гэты час адбыліся перагаворы ў шэрагу фармакалагічных і медыцынскіх арганізацый і ўстаноў у мэтах наладжвання двухбаковых узаемаадносін у сферы вытворчасці і выкарыстання медыцынскіх прэпаратаў, у тым ліку накіраваных на барацьбу з COVID-19.

28 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/29/66022
Текущая дата: 26.11.2024