Белорусский портал в Казахстане

У Саудаўскай Аравіі збіраюцца пабудаваць двухкіламетровы гмах



Архітэктурнае бюро Foster + Partners плануе спраектаваць у Эр-Рыядзе хмарачос вышынёй 2 км, паведамляе анлайн-платформа Parametric Architecture.

Калі будынак будзе ўзведзены, ён стане самым высокім на планеце. Цяпер першую пазіцыю ў гэтым рэйтынгу займае Бурдж-Халіфа — гмах, які знаходзіцца ў Дубаі і які дасягае ў вышыню 828 м і лічыцца звышвышынным хмарачосам.

Пакуль самым высокім праектам кампаніі з’яўляецца штаб-кватэра фірмы JPMorgan Chase World у Нью-Йрку, якая прадстаўляе фінансавыя паслугі. Вышыня гэтага хмарачоса — 423 м. Такім чынам, будынак у Эр-Рыядзе перасягне яго па вышыні амаль у пяць разоў.

Звязда, 7 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/3/72962
Текущая дата: 19.05.2024