Пакет уключае ў сябе нафтавае эмбарга, супраць якога выступіў шэраг краін Еўрасаюза, у прыватнасці Венгрыя, пакет прымаўся з цяжкасцю.
Шосты санкцыйны пакет супраць Расіі і Беларусі ўступае ў сілу - дакумент у пятніцу апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС.
Згодна з ім, персанальныя санкцыі супраць фізічных асоб і арганізацый уступаюць у сілу з 4 чэрвеня.
У санкцыйны спіс ЕС па Беларусі трапілі 12 фізічных асоб, бізнесменаў, дзяржслужачых і прадстаўнікоў СМІ:
*Ігар Карпенка, кіраўнік ЦВК рэспублікі;
*Дзмітрый і Віталь Алексіны, сыны бізнесмена Аляксея Алексіна (кампаніі "Энегрга-Ойл" і "Белнафтагаз");
*Багалюб Карыч, бізнэсмэн (кампанія Dana Holdings);
*Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій";
*Андрэй Сыч, вядучы тэлеканала "Беларусь 1";
*Ігар Тур, вядучы тэлеканала АНТ;
*Людміла Гладкая, журналіст дзяржаўнага выдання "СБ. Беларусь Сегодня";
*Рыгор Азаронак, вядучы тэлеканала СТБ;
*Дзяніс Мікушаў, начальнік аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці;
*Мікалай Доля, суддзя Гомельскага абласнога суда;
*Андрэй Паршын, экс-кіраўнік ГУБАЗіК МУС.
У новы санкцыйны спіс Еўрапейскі саюз унёс восем беларускіх кампаній, гэта:
*ААТ "Беларуськалій";
*ААТ "Беларуская калійная кампанія";
*ТАА "Інтэр Табака";
*ААТ "Нафтан";
*ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка Нёман";
*РУП "Белмытсэрвіс";
*ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Белкамунмаш`";
Белтэлерадыёкампанія.
Нафтавае эмбарга
Краіны Захаду паэтапна ўводзілі санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асоб Беларусі, прадпрыемстваў рэспублікі, абвінавачваючы Мінск у парушэннях падчас выбараў і парушэнні правоў чалавека. Чарговы этап пашырэння заходніх санкцый адбыўся з-за падтрымкі Мінскам ваеннай спецаперацыі па дэмілітарызацыі, якая ажыццяўляецца Расіяй ва Украіне.
Санкцыі маюць беспрэцэдэнтны размах і закранаюць важнейшыя сегменты эканомікі, гуманітарную сферу, спорт, а таксама СМІ.
Шосты пакет закліканы яшчэ больш ударыць па эканоміках Расіі і Беларусі.
У прыватнасці, ён змяшчае поўную забарону на паслугі, якія адносяцца да транспартоўкі нафты з Расіі. Мяркуецца, што праз месяц еўрапейскім кампаніям забароняць аказваць суднаходныя, брокерскія, страхавыя і фінансавыя паслугі ў гэтай сферы.
Захад разлічвае, што новыя рэстрыкцыі скуюць нафтавую галіну Расіі і не дазволяць шукаць альтэрнатыўных пакупнікоў на энергарэсурсы.
Супраць шостага пакета санкцый, а менавіта супраць нафтавага эмбарга, выступіў шэраг краін Еўрасаюза, што значна запаволіла яго прыняцце.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/30/65284
Текущая дата: 26.11.2024