Белорусский портал в Казахстане

Былую сетка McDonald’s у Расіі перайменавалі ў «Вкусно — и точка»



Новай назвай Mcdonald’s у Расіі стала назва «Вкусно — и точка», паведаміў гендырэктар сеткі Алег Пароеў.

McDonald’s прыпыніў працу ўсіх 850 сваіх рэстаранаў у РФ 14 сакавіка, неўзабаве пасля пачатку спецыяльнай вайсковай аперацыі ва Украіне. 16 мая кампанія, доля якой на рынку грамадскага харчавання дасягала 7%, абвясціла аб сыходзе з Расіі і пры пасрэдніцтве Мінпрамторга РФ прадала бізнес расійскаму ўласніку. Пакупніком стаў бізнесмен Аляксандр Гоман.

Сетка будзе працаваць пад новым брэндам і з новымі назвамі ў меню, а ўсе яе супрацоўнікі захаваюць месцы «на эквівалентных умовах» на працягу як мінімум двух гадоў. Мэр Масквы Сяргей Сабянін заяўляў, што ў абноўленай сетцы будзе захавана звыклае меню McDonald’s. За некалькі дзён да адкрыцця абноўленая сетка прадставіла лагатып і паведаміла аб запуску рэкламнай кампаніі. 12 чэрвеня абноўленая сетка адкрывае 15 кропак у Маскве і вобласці, уключаючы флагманскі McDonald’s на Пушкінскай плошчы.

Звязда, 12 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/30/65345
Текущая дата: 26.11.2024