Расійскі прадпрымальнік, мільярдэр Міхаіл Фрыдман, у адносінах да якога раней былі ўведзеныя санкцыі, распавёў, што ў яго няма грошай нават на рэстаран. Яго словы прыводзіць іспанская газета País.
Па словах прадпрымальніка, улады Вялікабрытаніі павінны выдзеліць яму пэўныя сродкі, аднак у параўнанні з коштам жыцця ў Лондане гэта будзе вельмі абмежаваная сума.
— Не ведаю, ці хопіць гэтага, каб нармальна жыць, без лішку. Я нават не магу схадзіць у рэстаран, павінен есці дома і практычна знаходжуся пад хатнім арыштам, — паскардзіўся Міхаіл Фрыдман.
Прадпрымальнік таксама дадаў, што наўрад ці зможа ўтрымліваць дом, які набыў у брытанскай сталіцы. Пакуль ён не ведае, працягне ён жыць у Лондане ці будзе вымушаны з’ехаць, чаго яму б вельмі не хацелася.
— Я пражываю ў Лондане ўжо амаль восем гадоў, інвеставаў мільярды долараў у Вялікабрытанію і іншыя еўрапейскія краіны, і адказам на гэта стала тое, што ў мяне ўсё канфіскуюць і мяне выганяюць, — адзначыў бізнесмен.
Ён дадаў:
— Санкцыі супраць расійскіх прадпрымальнікаў у гэтых абставінах контрпрадуктыўныя. Захаду не пойдзе на карысць, калі ён прымусіць шматлікіх паспяховых прадпрымальнікаў з’ехаць замест таго, каб інтэграваць іх.
Міхаіл Фрыдман таксама заклікаў заходнія краіны пры ўвядзенні санкцый быць разумнейшымі, таму што «караць рускіх толькі за факт быць рускім узмацняе канфрантацыю і колькасць прыхільнікаў антызаходняй палітыкі ў Расіі».
Нагадаем, мільярдэр родам са Львова, аднак з 2015 года жыве ў Лондане. Пасля санкцый Фрыдман пакінуў усе свае пасады.
Звязда, 28 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/32/64337
Текущая дата: 05.11.2024