Белорусский портал в Казахстане

У Малдове на фоне росту цэн выстройваюцца доўгія чэргі за сацыяльным хлебам



У Кішынёве выстройваюцца доўгія чэргі за сацыяльным хлебам, людзі займаюць месцы яшчэ да світання, паведамляе тэлеканал "МІР-24".

Ажыятаж узнік пасля таго, як самы вялікі хлебакамбінат краіны аб`явіў аб падаражанні прадукцыі амаль на трэць. Пры гэтым цана сацыяльнага хлеба засталася ранейшай.

Кошт іншых гатункаў хлеба быў зменены, улічваючы кан`юнктуру рынку пры закупцы сыравіны і падаражанне прыроднага газу, паліва, электрычнасці.

"У булачную жыхары Кішынёва ходзяць раніцай, калі на вуліцы яшчэ нават не развіднела. Займаюць чаргу за сацыяльным хлебам. Ён удвая, а можа і ўтрая таннейшы за іншыя гатункі. Дождж, снег, вецер маламаёмныя і пенсіянеры стаяць каля дзвярэй магазіна ў любое надвор`е. Танны хлеб прывозяць у 6.30. Пакуль ідзе разгрузка, людзі цярпліва чакаюць", - гаворыцца ў сюжэце "МІР-24".

Адпускаюць не больш за тры буханкі хлеба ў адны рукі. "Больш не даюць, відаць, каб усім хапіла. Многія маюць патрэбу", - адзначае жыхар Кішынёва Дзмітрый Чэкан.

"Звярніце ўвагу, колькі хлеба прывезлі і колькі людзей мае патрэбу ў гэтым хлебе. Ці булачных мала, ці нас, бедных, шмат. Дзяржава думае аб гэтым?" - гаворыць яшчэ адзін жыхар Кішынёва Аляксандр.

Купіць сацыяльны хлеб можна толькі ў Кішынёве. Іншыя гарады самі вырашаюць, як падтрымліваць маламаёмных. Недзе выдаюць прадуктовыя пакеты і талоны на бясплатны хлеб. Апошні раз самы вялікі хлебакамбінат Малдовы павышаў цэны на хлеб сем гадоў таму.

У Малдове падаражэў не толькі хлеб. Павялічыліся і тарыфы за камунальныя паслугі. Цяпер у 3,5 раза больш каштуе газ, на чарзе рост цэн на электрычнасць.

10 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/33/63428
Текущая дата: 06.10.2024