Белорусский портал в Казахстане

Біржы Масквы і Санкт-Пецярбурга прыпынілі працу



Таргі на Масбіржы прыпыненыя з-за таго, што рубль і расійскі рынак акцый знізіліся да ўсталяваных біржай межаў. «Таргі на ўсіх рынках прыпыненыя. Аб аднаўленні будзе паведамлена дадаткова», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы біржы.

Біржа ў Санкт-Пецярбургу прыпыніла таргі ўслед за Масбіржай.

«Біржа паведамляе аб забароне падачы заявак і заключэння дагавораў ва ўсіх рэжымах таргоў па ўсіх відах каштоўных папер пачынаючы з 8.10 па маскоўскім часе. Пра час аднаўлення таргоў будзе паведамлена дадаткова. Удзельнікі таргоў маюць права адклікаць пададзеныя раней заяўкі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце біржы.

Звязда, 24 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/33/63593
Текущая дата: 06.10.2024