Белорусский портал в Казахстане

З Іспаніі экстрадаваны беларус, абвінавачаны ў падатковых злачынствах



13-га студзеня з Барселоны дастаўлены 46-гадовы грамадзянін Беларусі, які 4 гады знаходзіўся ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола, паведамляе телеграм-канал МУС Беларусі.

Ураджэнец Мінска быў абвешчаны ў вышук фінансавай міліцыяй па абвінавачванні ў ілжэпрадпрымальніцтве і ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. На працягу некалькіх гадоў ён кіраваў злачыннай групай, якая на тэрыторыі сталіцы і Мінскай вобласці стварыла 47 лжэпрадпрымальніцкіх структур. Іх супрацьпраўная дзейнасць пацягнула прычыненне дзяржаве шкоды ў выглядзе нявыплаты падаткаў на суму больш за мільён рублёў.

Сумесныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы дазволілі праваахоўным органам Іспаніі затрымаць фігуранта і змясціць яго пад экстрадыцыйны арышт.

Судовыя органы Іспаніі разгледзелі просьбу беларускага боку і прынялі рашэнне аб экстрадыцыі ў Беларусь.

Звязда, 13 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/35/62777
Текущая дата: 26.11.2024