Многія з бежанцаў, калі б пытанне было вырашана раней, ужо маглі б працаваць у Еўропе і прыносіць карысць. Такое меркаванне выказаў бежанец Мухтар з Конга.
«Адправіўся ў Еўропу, як і ўсё, за лепшым жыццём. Я па спецыяльнасці будаўнік. Шмат чаго ўмею рабіць. Мог бы ўжо працаваць і прыносіць карысць, але нас не пускаюць», — наракае мужчына. У Кірыбаці, па яго словах, ён вяртацца не хоча: няма годнай аплаты працы, бывае небяспечна.
Ён дзякуе Беларусі за клопат аб бежанцах. «Ёсць дах над галавой, што вельмі важна зімой, ёсць ежа. Праўда, я не прывык атрымліваць нешта проста так. Так доўга адпачываць і не працаваць я не магу», — кажа Мухтар. Ён працягвае спадзявацца, што сітуацыя вырашыцца добра.
Звязда, 11 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/36/62177
Текущая дата: 26.11.2024