Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT выказаўся аб планах Польшчы пабудаваць сцяну на граніцы з Беларуссю, назваўшы гэта неразумнай задумай.
"Відаць, у кагосьці ў Польшчы сярод ініцыятараў гэтай сцяны скончыліся грошы. Таму яны за кошт гэтага праекта хочуць папоўніць свае кашалькі. Калі гаварыць пра сцяну, яна не будзе каштаваць ні 400, ні 500 мільёнаў долараў, як яны плануюць, яна будзе каштаваць амаль $1 млрд", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што на асобных участках беларуска-польскай граніцы пабудавалі ўжо такую сцяну, але гэта не садзейнічае стрымліванню бежанцаў: "Як прызнаюць спецслужбы Польшчы, больш за ўсё бежанцаў пранікла на тых участках, дзе пабудавана гэта сцяна. Усяго каля 25 тыс. чалавек. Таму ці ёсць сэнс у такім выпадку будаваць гэту сцяну?"
Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб спробе пабудаваць у ЗША сцяну на граніцы з Мексікай.
"Адзін Прэзідэнт будаваў, другі цяпер разбурае. Думаю, што можа атрымацца так і ў Польшчы, - лічыць беларускі лідар. - Мы не напружваемся наконт гэтага. Гэта іх праблема. Няхай будуюць. Нам горш не будзе. Але ў Польшчы вельмі нестабільная абстаноўка. І не факт, што гэты ўрад утрымаецца. І я ўпэўнены, што прыйдуць больш разумныя, гаспадарлівыя людзі і знойдуць, куды патраціць гэты мільярд долараў".

Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад і гісторыю разбурэння Бярлінскай сцяны.
"Гэта была перамога еўрапейскай дэмакратыі. Усе крычалі: не раздзяляльным палосам і сценам на граніцах! Цяпер што, яны хочуць Еўрасаюз абгарадзіць сцяной пяць з паловай метраў? Неяк з ідэалогіяй і дэмакратыяй не вяжацца. Неразумная, бязглуздая задума", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
9 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/36/62217
Текущая дата: 26.11.2024