Польскія сілавыя структуры ў бягучым годзе затрымалі за дапамогу нелегальнай міграцыі 418 чалавек. Пра гэта паведаміла на брыфінгу прэс-сакратар памежнай аховы Польшчы Ганна Міхальская.
«Сёлета мы затрымалі ўжо 418 чалавек, якія дапамагалі ў нелегальным перасячэнні мяжы. Сярод іх дамінуюць грамадзяне Украіны: іх было 88», — сказала Ганна Міхальская.
Таксама сярод затрыманых 56 грамадзян Грузіі, 53 грамадзяніна Сірыі, 44 грамадзяніна Польшчы, 29 грамадзян Германіі. «Сярод замежнікаў многія мелі нямецкі від на жыхарства», — падкрэсліла Ганна Міхальская.
Раней нямецкае выданне Die Welt паведаміла, што паліцэйская служба Еўрапейскага Саюзу расследуе дзейнасць разгалінаванай сеткі кантрабандыстаў, у якой удзельнічаюць жыхары Германіі, Польшчы і Нідэрландаў. Паводле звестак Еўрапола, кантрабандысты арганізуюць перавозку нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу праз Беларусь і Польшчу ў Заходнюю Еўропу.
Звязда, 14 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/36/62273
Текущая дата: 26.11.2024