Белорусский портал в Казахстане

Літоўскія памежнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў лесе каля мяжы з Беларуссю



Шэсць тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі былі выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў лесе каля мяжы з Беларуссю. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Цыгарэты былі складзеныя па 1 тыс. пачак у звязку і схаваны ў лесе недалёка ад вёскі Ашашнінкай Варанскага раёна, размешчанага паблізу мяжы з Беларуссю. Кожная звязка была пакрыта поліэтыленавай плёнкай з самаробным рамянём.

Як растлумачылі літоўскія памежнікі, так часта робяць кантрабандысты, каб нелегальны груз было прасцей перавозіць.

Па гэтым факце праводзіцца дасудовае расследаванне.

Звязда, 25 красавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/37/58927
Текущая дата: 06.10.2024