У мэрыі японскага горада Кобе чыноўніка звольнілі з-за наяўнасці вышэйшай адукацыі. Пра гэта піша Asahi Shimbun.
48-гадовы мужчына працаваў у бюро гідратэхнічных збудаванняў з 1996 года. Нагодай для звальнення стала тое, што ён схаваў сваю вышэйшую адукацыю — вакансія была прызначана толькі для выпускнікоў сярэдняй школы. Праўда выявілася пасля з’яўлення ананімнага даносу ў сакавіку гэтага года.
У сваё апраўданне чыноўнік заявіў, што не думаў, што наяўнасць дыплома магла стаць перашкодай для атрымання пасады. У 2006 годзе ў Кобе прайшла чыстка супрацоўнікаў за ілжывыя дадзеныя ў рэзюмэ, тады мужчына не скарыстаўся правам «легалізавацца» і пацвердзіў, што вышэйшай адукацыяй не валодае.
Звязда, 21 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/40/55522
Текущая дата: 06.11.2024