Белорусский портал в Казахстане

Facebook плануе выпусціць сваю крыптавалюту ў пачатку 2021 года



Facebook Inc. рыхтуецца запусціць у абмежаваным фармаце крыптавалюту Libra ў студзені 2021.

Facebook апублікавала план запуску крыптавалюты, якая атрымала назву Libra, у чэрвені 2019 года. Паводле першапачатковага плану, карыстальнікі новай валюты змаглі б расплачвацца ёй, ажыццяўляючы пакупкі ў Facebook і на сайтах у інтэрнэце, а таксама перасылаць валюту адзін аднаму.

Праект з моманту анонсу падвергнуўся пільнай увазе і крытыцы заканадаўцаў і рэгулятараў. Рэгулятары асцерагаліся, што Libra можа быць выкарыстана ў злачынных мэтах без належнага кантролю.

У сувязі з гэтым кампанія абяцала затармазіць праект да таго часу, пакуль не атрымае адабрэнне рэгулятараў як у ЗША, так і ў Еўропе.

Звязда, 27 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/40/57215
Текущая дата: 26.11.2024