Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што лакдаўн ў краіне будзе дзейнічаць з 8 па 24 студзеня.
Паводле яго слоў, у гэты перыяд будзе забаронена праца кафэ, рэстаранаў і бараў (акрамя дастаўкі і працы на вынас), крам нехарчовых тавараў, кінатэатраў, фітнес-клубаў, спартзал, тэатраў і гандлёва-забаўляльных цэнтраў.
Таксама будуць адпраўленыя на канікулы ўсе ўстановы адукацыі, акрамя дзіцячых садкоў. Акрамя таго, будуць забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы.
У той жа час грамадскі транспарт будзе функцыянаваць у рэжыме «аранжавай» эпідэміялагічнай зоны.
Прадуктовыя крамы, банкі, аптэкі, паштовыя аператары і гатэлі працягнуць працу.
Звязда, 9 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/40/57465
Текущая дата: 26.11.2024